<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><song><author>Дзеці Аўраама</author>
<aka>Перадвызначэньне</aka>
<lyrics>[V1]
.C                  G
 Ён убачыў мяне, калі я ня бачыў нічога,
 Ён мяне пачуў, калі я Яго чуць не хацеў,
 Ён мяне павёў, калі я згубіўшы дарогу,
 Ад сябе зьбягаў, ад сьвятла хаваючысь ў цень.

[V2]
 Ён успомніў мяне, калі я пра Яго забыўся,
 Ён са мной ішоў, калі я Яго жорстка прагнаў,
 Ён мяне знайшоў, калі я, здавалась, згубіўся,
 Ад Яго зьбягаў, але Ён мяне ціха дагнаў.

[V3]
 Ён паклікаў мяне, калі я ужо страціў надзею,
 Ён чакаў мяне, калі я ў адчаі блукаў,
 І на ўскрайку зямлі, калі ня ведаў ўжо дзе я,
 Да Яго я прыйшоў той дарогай, якою зьбягаў.

[V4]
 Рэфрэн: Ён выпрастае
 шлях Твой, 2 р.
 Бо ты - Ягоны.
 Ён выпрастае
 шлях твой, - 2р.
 Бо Ты - Яго</lyrics>
<title>Ён убачыў мяне</title>
</song>